Кветка-шыпшына - Ядзвiга Паплаўская

Опубликовано: 25 Май 2026
на канале: музончык
155
7

Назбіраю я ў бярэзнічку
Маладзенькага любезнічку
Завару пітво над кручаю
Ненасытнае, пякучае

Чараўніцаю-вядзьмаркаю
Пашапчу над поўнай чаркаю
Напаю цябе без памяці
Пахіснешся, як ад замеці

Не знаходжу я ў бярэзнічку
Чараўнічага любезнічку
Бо вядзмарка маладзейшая
Тут хадзіла, пэўна, першая

I парвала ўсё да каліва
На ліхое тое варыва
Не знайшла я ў бярэзнічку
Чараўнічага любезнічку

А нашто мне той любезнічак?
Лепш расраўлю шчасця крылы
Прылячу я, і пяшчотаю
Апяку цябе, мой мілы

Не кахаў мяне, а сніцца
Будзiць голас мой і вочы
I не зможаш ты забыцца
Пра мяне ні днём ні ўночы

Ахіне цябе бяссонніца
I маё жаданне споўніцца
Паклянуся чыстым небам
Што ніхто мне не патрэбен

Буду я тваёй адзінаю
Дзікай кветкаю-шыпшынаю
Буду я тваёй адзінаю
Дзікаю кветкаю-шыпшынаю

Пабажуся сінім морам
Паклянуся светлым небам
Што на ўсім бялюткім свеце
Больш ніхто мне не патрэбен

Што на ўсім бялюткім свеце
Больш ніхто мне не патрэбен
---
Музыка: Я.Паплаўская
Словы: С.Шушкевіч
---
2017 год