ПЕСНЯРЫ – «Алеся» караоке | PIEŚNIARY – «Alesia» Belarusian Karaoke

Опубликовано: 28 Октябрь 2024
на канале: biełaruskaje karaokіe | беларускае караоке
18,953
147

слухай ды трэніруйся тут:    • ПЕСНЯРЫ Алеся (1972)  
сл. Аркадзя Куляшова, муз. Ігара Лучанка

Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.
Чаму так горка, не магу я зразумець.
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружа/вець.

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.

Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманы,
Палынны жаль смугой ахутаных дарог,
Каб я хвілінаю нанесеныя раны
Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог.

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.