Сямнаццаць імгненняў вясны - 7/17

Опубликовано: 13 Март 2026
на канале: secondbelarus
1,161
11

У відэа выкарыстаны фрагменты з тэлефільма "Сямнаццаць імгненняў вясны" (1973)
http://www.youtube.com/user/kinorussi...

http://nolyrics.ru/lyrics/43/song_906...
Пішуць газеты,
Што нельга пражыць без газет.
Пішуць паэты,
Што з вершаў складаецца свет.
Хтосьці камусьці
Не мусіць нічога рабіць.
Можна прымусіць,
Ды нельга прымусіць любіць.

Прыпеў:
Тое, што ёсць паміж намі,
Нельга памацаць рукамі.
Тое, што ёсць паміж намі,
Не прадаецца ў краме.
Тое, што ёсць паміж намі,
Не разумеем мы самі.
Тое, што ёсць паміж намі,
Тое, што ёсць паміж намі.

Кажуць кіроўцы,
Што кола - правобраз Зямлі.
Лічаць вайскоўцы,
Што ўсе невайскоўцы - нулі.
Шумнай ракою
На Захад сплываюць мазгі.
Годных героеў
Жыццё правярае на згін.

Прыпеў.

I сумна, і нудна,
I брыдка працягваць руку.
Працоўныя будні
На звыклую хіляць тугу.
Хочацца верыць,
А мусіш іранізаваць.
Выйдзі за дзверы,
Там вецер
I зоркі зіхцяць...

Прыпеў.