"Разбуры турмы муры" беларускае караоке | "Razbury turmy mury" Belarusian Karaoke

Опубликовано: 27 Сентябрь 2026
на канале: biełaruskaje karaokіe | беларускае караоке
1,745
33

Словы:

Ён быў натхнёны i малады,
Iх незьлiчона было.
Ён на плошчы вёў гарады
Зь песьняй, што блiзка сьвятло.

I запальвалi сьвечкi яму,
Плыў па-над плошчаю дым.
Ён сьпяваў: зруйнуем турму!
Яны сьпявалi за iм:

(прыпеўка)

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
I пахавае сьвет стары!


Ведалi словы на памяць — i сьпеў
Несьлi па вулiцах так,
Што кроў кiпела i гнеў кiпеў,
I сэрцы стукалi ў такт.

Бiлi ў сто тысяч далоняў — i рытм
Ворагаў бiў напавал.
Iшлi на муры ва ўсiм сьвеце старым…
А ён усё граў i сьпяваў.


Так паўстаў шматтысячны рух,
Воiнаў цэлая раць,
Можна помнiкi зносiць і брук
На камянi разьбiраць.

Кожны адчуў — прыйшоў яго час
Сiлы аддаць барацьбе:
Хто ня з намi — той супраць нас!..
…Сьпявак быў сам па сабе.


Глядзеў, як шчыльныя рады
Зь ягонай песьняю iдуць,
А песьня глухне, глухне, глухне…
А муры растуць, растуць…