ПЕСНЯРЫ – «Вераніка» караоке | PIEŚNIARY – «Vieranika» Belarusian Karaoke

Опубликовано: 05 Май 2026
на канале: biełaruskaje karaokіe | беларускае караоке
3,403
47

слухай ды трэнуйся тут:    • Песняры - Вероника  
сл. Максіма Багдановіча, муз. Ігара Лучанка

Iзноў пабачыў я сялібы,
Дзе леты першыя прайшлi:
Там сцены мохам параслi,
Вясёлкай адлiвалi шыбы.

Усё ў пылу. I стала мне
Так сумна, сумна ў цішыне.
Я ў сад пайшоў – там глуха, дзiка,
Усё травою парасло.

Няма таго, што раньш было,
I толькi надпiс «Веранiка»,
На лiпе ўрэзаны ў кары,
Казаў вачам аб тэй пары.

Расці, ўзмацовывайся, дрэва,
Як манумент жывы, ўставай
I к небу надпiс падымай,
I к небу надпiс «Веранiка»...

Чым болi сходзiць дзён, начэй,
Тым iмя мiлае вышэй...

Iznoŭ pabačyŭ ja sialiby,
Dzie lety pieršyja prajšli:
Tam ścieny mocham paraśli,
Viasiołkaj adlivali šyby.

Usio ŭ pyłu. I stała mnie
Tak sumna, sumna ŭ cišynie.
Ja ŭ sad pajšoŭ – tam hłucha, dzika,
Usio travoju parasło.

Niama taho, što rańš było,
I tolki nadpis «Vieranika»,
Na lipie ŭrezany ŭ kary,
Kazaŭ vačam ab tej pary.

Raści, ŭzmacovyvajsia, dreva,
Jak manument žyvy, ŭstavaj
I k niebu nadpis padymaj,
I k niebu nadpis «Vieranika»...

Čym boli schodzić dzion, načej,
Tym imia miłaje vyšej...