Любовь по итальянски

Опубликовано: 16 Июль 2026
на канале: минский областной драматический театр
49
0

Вядомы італьянскі драматург Эдуарда Дэ Філіпа праславіўся менавіта сваімі камедыйнымі творамі, якія, тым не менш, нясуць вялікую сацыяльную накіраванасць, распавядаючы пра лёс і жыццё маленькіх людзей.
Спектакль “Любоў па-італьянску” створаны паводле камедыі Э. Дэ Філіпа “Цыліндр”.
Гэты галаўны ўбор сімвалізуе значнасць асобы, што яго носіць, але рэальнае жыццё па-свойму вызначае значнасць таго, альбо іншага персанажа. Ставіць спектакль на маладзечанскай сцэне дзеяч мастацтваў РБ, мастацкі кіраўнік Коласаўскага тэатра Віталь Баркоўскі, што амаль гарантуе поспех новай рабоце абласнога драмтэатра