Віктар Шалкевіч - Смутны беларускі блюз (2005)

Опубликовано: 29 Сентябрь 2024
на канале: secondbelarus
934
10

Хто калісьці выдумаў
І заспяваў упершыню
Гэты смутны беларускі блюз?
Сёння ўжо гэты блюз
Спявае, з працы ідучы
Кожны трэці звыклы беларус.

Дахаты цягнецца з плугам араты,
На вуліцы песню спяваюць дзяўчаты,
У небе высока ляцяць арляняты.
Смутны беларускі блюз.

"Бывайце здаровы, жывіце багата, -
А мы ад'язджаем у Злучаны Штаты!"
Суседа ізноў не пусцілі ў Канаду.
Смутны беларускі блюз.

Ой вы, рукі ў мазалях,
Праца ты штодзённая мая,
Ой ты, смутны беларускі блюз!
Цяжка жыць і марны лёс.
Каб хто, здаецца, грошай воз прывёз -
Скуль там... Смутны беларускі блюз.

Як дужа на вуліцах пылу і чаду!
Пад сонцам марнеюць і сохнуць прысады.
Суседа ізноў не пусцілі ў Канаду.
Смутны беларускі блюз.

Дахаты, ціха-цвярозым ці п'яным!
Дахаты, са скрухаю і паслухмяна!
Дахаты, з Брукліну ці з Манхатану!
Смутны беларускі блюз.

Грамадзяне, я гляджу,
Гнуцца з торбамі цераз мяжу.
Ой ты, смутны беларускі блюз.
Я з радзімай назаўжды.
Ехаць мне і так няма куды.
Дзе я нарадзіўся, там памру.

Я з радзімай назаўжды.
Ехаць мне і так няма куды.
Дзе я нарадзіўся, там памру.