СПЕЎ НА ХРОСТ

Опубликовано: 16 Июль 2026
на канале: брат Эмануэль
972
25

1. Што абяцаў я ў час хрышчэння
шчыра ўсё прымаю:
годна спаўняць Бога настаўленнi,
у еднасцi быць жадаю.
Богу падзяку ўзнясём,
клiча Ён нас у Божы Дом,
з Iм быць заўсёды прагну.

2. Ворага злога, яго загады
я абяцаў адрынуць.
Гнеў i гардыня – раскошы ўлады,
трэба цяжар той скiнуць!
Я пазбягаю спраў лiхiх,
бо страх i мукi толькi ў iх,
клiчуць да вечнай смерцi.

3. Я давяраюся Пану Богу,
буду з грахом змагацца.
Ойча, ратуй нас ад спраў лiхога,
дай нам святымi стацца.
Быць ля Цябе дай Валадар,
Ты мой адзiны скарб i дар.
Тут, на зямлi i ў небе!