ПЕСНЯРЫ – «Ля замкавай гары» караоке | PIEŚNIARY – «La zamkavaj hary» Belarusian Karaoke

Опубликовано: 16 Июль 2026
на канале: biełaruskaje karaokіe | беларускае караоке
790
14

слухай ды трэніруйся тут:    • Ля Замкавай гары  

словы ды музыка: В. Шарапаў

Мройны успамін, раптоўнае спатканне,
Закацілася сонца долу, сціх зялёны гай;
Шоўк тваёй касы вуснамі кранаю,
І паволі трапляе сэрца у сапраўдны рай.

Між ялін праглядаля неба,
Зоркі падалі табе ў далонь,
Беглі, беглі ад рук праменні -
Зоркавы агонь,
Расцвітала папараць-кветка,
Яшчэ далёка было да зары,
Звонкай птушкай гуляла рэха,
Ля замкавай гары.

Як мне затрымаць Прыгажуню-Казку?
Як мне трапіць на тую сцежку ў запаведны гай?
Як мне адшукаць страчаную ласку?
Ці я ўжо не змагу ніколі зноў цябе спаткаць?