Штогод напярэдадні старога Новага года ў Давыд-Гарадку ладзяць самы маштабны беларускі карнавал. Гэты лакальны абрад называецца «Конікі». Сэнс даволі просты: мясцовыя жыхары пераапранаюцца ў незвычайныя касцюмы, кампаніямі ходзяць па дамах, танцуюць, спяваюць і атрымліваюць ад гаспадароў пачастунак. Галоўнымі героямі традыцыйна з’яўляюцца Дзед, Бабця, Мядзведзь, Ліса, Чорт і Конь. Аднак маскульт уліўся нават у гэтае свята. Сярод шчадруючых цяпер можна ўбачыць і Чалавека-павука, і гарылу, і Джэка Вераб’я, і другіх фантастычных істот. У гэтым відэарэпартажы — гісторыі месцічаў пра арыгінальныя касцюмы і любоў да сваёй традыцыі.
ПОДПИСАТЬСЯ: / @onlinerbelarus
Для связи с авторами канала: [email protected]
По вопросам рекламы: [email protected]