КРАМБАМБУЛЯ – «Госьці» караоке | KRAMBAMBULA – «Hości» Belarusian Karaoke

Опубликовано: 10 Июнь 2026
на канале: biełaruskaje karaokіe | беларускае караоке
3,531
42

слухай ды трэніруўся тут:    • Крамбамбуля - Госьці (official video)  

Панаехала гасьцей зь іншаземных абласьцей.
Не, няправільна: гасьцёў зь іншаземных абласьцёў.
Вось прыехалі ўсе: містэр, пані, гер, месье,
Сi-сіньёра і мадам. Прахадзіце, гаспада.

Вось прыехалі яны: і паненкі, і паны
Ў край суворых катаклізмаў са сваіх капіталізмаў.

Госьці, госьці, госьці,
Хтосьцi ёсьць, няма кагосьці.
Госьці, госьці, госьці,
Хтосьці зь кімсьці, дзесьці штосьці.
Дзесьці штосьці...

Павялі тады мужчынаў мы ў музэй вайны айчыннай,
Павялі тады жанчынаў мы на каву капучына.
Ўсе па-рознаму балбочуць, капучыну піць ня хочуць,
А з музэю госьці ўпотай зьнесьлі пару кулямётаў.
Кажуць: "Гэта нам карысна ў змаганьнi з ґлябалізмам,
А яшчэ карысна нам самагонкі па сто грам."

Любяць госьці самагонку, маюць густ даволі тонкі,
Бо тэкіла, ром і віскі - гэта ўсё па-ґлябалісцку.
Вось разьвітвацца ўжо час, што ж, чакайце ў госьці нас
І рыхтуйце там свае "куантро" і "драмбуе".