Музыка И.А. Ковалёвой, автор текста не установлен. Исполняет дуэт сестёр.
Ноты: https://psalmoteka.by/compositions/1816
Церковь "Пробуждение", Минск, 2020.10.18.
Сайт объединения: https://conservative.by
***
1. Чакаем Цябе, наш Ісус,
І молім: прыйдзі Ты да нас,
Мы любім сваю Беларусь
І хочам, каб Ты яе спас.
Засмучана моцна яна,
Нялёгкі дастаўся ёй лёс.
І колькі ўжо слёз праліла,
Пацеш яе, любы Хрыстос.
Прыпеў:
Прыйдзі ў яе Ты двары,
У вёскі прыйдзі, у гарады,
Жыві ў яе сэрцы, Ісус,
Чакае Цябе Беларусь.
2. У грахах яе гіне народ,
Няпраўда, як цемень, лягла.
Здымі ж, Ісус, гэты гнёт
І вызваль з-пад лютага зла.
Як добра з Табою, Ісус,
Як хораша там, дзе Ты ёсць.
Няхай Табе ўся Беларусь,
Табе яе праўда і лёс.