"Ковчег" - Добры вечар (2010)

Опубликовано: 06 Март 2026
на канале: secondbelarus
942
12

http://niva.iig.pl/issue/2010/02/02_2...

Добры вечар! Добры вечар! Добры вечар!

Добры вечар ўсім вам, шчасліва радзіна -
Нарадзіла Дзева Прадвечнага Сына.
Хвалу Богу дайма, весела спявайма -
Святы вечар на зямлі!

Не ў пышных палацах Хрыстос нарадзіўся,
Але ў бедных яслях Хрыстос упавіўся.
Хвалу Богу дайма, весела спявайма -
Святы вечар на зямлі!

З Ражджаством Хрыстовым мы вас ўсіх вітаем
І разам з вамі Хрыста праслаўляем.
Хвалу Богу дайма, весела спявайма -
Святы вечар на зямлі!

Добры вечар, людзі, хай вам радасць будзе!
Усе мы вас вітаем і шчасця жадаем.
Хвалу Богу дайма, весела спявайма -
Святы вечар на зямлі!