"ФШМ" и Velcom: "чытаем па-беларуску з Velcom".

Опубликовано: 27 Апрель 2026
на канале: ДНК Нации
556
10

Зараз у нашай краіне праходзіць конкурс "Чытаем па-беларуску з Velcom". "ФШМ" падтрымала гэтую ініцыятыву, і нашы самыя малодшыя выхаванцы прачыталі верш Якуба Коласа "Родныя вобразы".

Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я?

К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,
Рэчкі, курганы, лясы,
Поўныя смутку і жальбы нядолі,
Поўныя сумнай красы?

Толькі я лягу і вочы закрыю,
Бачу я вас прад сабой.
Ціха праходзіце вы, як жывыя,
Ззяючы мілай красой.

Чуецца гоман мне спелае нівы,
Ціхая жальба палёў,
Лесу высокага шум-гуд шчаслівы,
Песня магутных дубоў...

Вобразы мілыя, вобразы смутныя,
Родныя вёскі і люд,
Песні цягучыя, песні пакутныя!..
Бачу і чую вас тут.

[1908]

********************************************************************
http://fsm-minsk.by
https://vk.com/fsmminsk
https://www.facebook.com/profile.php?...