Летні СНЯДАНАК ад "Будзьма!" - ЦЫБУЛЬНІКІ 🥞 Хуткі рэцэпт

Опубликовано: 16 Октябрь 2024
на канале: Будзьма Беларусамі!
4,449
460

💌 Падтрымайце кухара і наступныя рэцэпты
https://ko-fi.com/budzma
   / thebudzma  

Цыбульнікі – татарскія сваякі аладак, толькі несалодкія і з цыбуляй. 20 хвілін і гатова!

💢 Як звязаныя цыбульнікі і беларускія татары?
На беларускіх землях татары з’явіліся яшчэ ў далёкім XIV ст. па запрашэнню Гедыміна. З іх удзелам фарміравалі перадавыя атрады для змагання з тэўтонскімі рыцарамі. Яны рассляліліся вакол Вільні па стратэгічных кірунках. Жывуць татары ў Беларусі і сёння, цэнтр іх размяшчання знаходзіцца ў горадзе Іўе на Гродзеншчыне.
Татары праславіліся ў нашай гісторыі не толькі як удалыя ваяры, але і як паспяховыя гаспадары. Пры татарскай сядзібе заўсёды быў багаты ўраджай, які пераўтвараўся ў вялікую колькасць ласункаў на татарскім стале. Шмат страў гэтага народа за доўгія стагоддзі палюбіліся нашым продкам, а некаторыя цяпер вядомыя як фастфуд: чэбурэкі і беляшы.

🍽 А яшчэ адна страва, якую можна прыгатаваць вельмі хутка і проста, пачала забывацца апошнім часам – гэта цыбульнікі! Гатуюцца прыкладна як аладкі, толькі не салодкія і з дадаткам цыбулі. Іх можна гатаваць не толькі з зялёнай або рэпчатай цыбуляй, яшчэ ў іх дадавалі мясны фарш з ялавічыны, качкі або грыбоў. Смажылі іх на барановым тлушчы.

Да цыбульнікаў абавязкова падавалі запраўленую часнаком і прынадамі смятану або іншыя соусы: мачанку ці верашчаку. Цыбульнікі маглі быць і гарнірам да супоў ці ласункаў з мяса.

📌 Гатуем:

мука 200 г
кефір 170 мл
зялёная цыбуля 100 г
2 яйкі
соль і перац па смаку
3 ст. лыжкі алею

🔻для соуса:
смятана 200 г
2 зубчыкі часнаку
пучок кропу
чорны перац па смаку

📍Падаваць цыбульнікі варта гарачыя адразу з патэльні.

📖 Як гатаваць пакрокава:

Музыка: Стары Ольса ‪@StaryOlsa‬
#будзьмабеларусамі #беларускаякухня #гатуемзбудзьма

👉БОЛЬШ РЭЦЭПТАЎ:    • Гатуем з "Будзьма!" 🍥 РЭЦЭПТЫ  

БУДЗЬМА РАЗАМ:
Сайт https://budzma.me
Telegram https://t.me/budzmaby
Facebook   / budzmabelarusami  
Instagram   / budzma  
TikTok   / budzma_razam  
Twitter   / budzma  
VK http://vk.com/budzmabelarusami
Данаты https://ko-fi.com/budzma