Алег Краўцоў -- арганізатар беларускіх культурніцкіх імпрэзаў у Маскве.
Беларусы Масквы звяртаюць увагу на незвычайную з'яву, што назіраецца ў апошні год -- усё больш нацыянальна свядомых беларусаў прыяжджае ў сталіцу Расеі не з Беларусі, а з расейскай глыбінкі. З гарадоў, дзе маюцца моцныя беларускія дыяспары ці зямляцтвы (Навасібірск, Іркуцк, Яраслаўль).
Алег Краўцоў нарадзіўся ў Мазыры, але жыў там яшчэ за савецкім часам і толькі да 13-гадовага ўзросту. У 1991 годзе разам з бацькамі пераехаў на нафтавыя радовішчы Прыпаляр'я (горад Усінск, Рэспубліка Комі). Вось ужо 20 год ён жыве ў Расеі, мае расейскі пашпарт. Шэсць год таму перабраўся ў Маскву, дзе досыць паспяхова склаўся яго лёс. Аднак нешта прымушае яго займацца беларускай справай. Часам на ўласныя грошы ён праводзіць беларускія культурніцкія акцыі, запрашае вядомых беларускіх культурных дзячоў у Маскву. У рэпартажы ён разважае чаму менавіта з расейскай глыбінкі прыяжджаюць сапраўдныя беларусы ў Маскву, што прымусіла яго самога шукаць сваю беларускасць, разважае пра неабходнасць вяртання ў Беларусь усіх беларусаў.
У сюжэце:
Кірыл Коктыш, выкладчык Універсітэту "МГІМО"
Алесь Каляда, актывіст Беларускага культурнага таварыства імя Ф. Скарыны