Юзаф Калазанс, сябар Галілея, быў таксама асуджаны інквізіцыяю. Ён меў уплывовых ворагаў, але зрабіў рэвалюцыйныя змены ў адукацыі, калі заснаваў у 1600 годзе ў Рыме першую ва ўсёй Еўропе бясплатную школу для дзяцей беднаты. Заснаваў ён і рэлігійны ордэн, які меўся іх апекваць — ордэн Піярыстаў. Сапернікі Калазанса здолелі зняць яго з пасады кіраўніка ордэну, і пад канец яго доўгага жыцця той быў амаль зведзены на нішто. Але затым ордэн узнавілі, а Калазанса абвесцілі святым.