”Апошні” альбом гурта N.R.M. ,Трэк-ліст

Опубликовано: 19 Июнь 2026
на канале: NRM. by
307
6

”Апошні” альбом гурта - пра страх, агіду, гнеў і злосьць, якія меліся нас зруйнаваць, але, наадварот, аб’ядналі. Пра неабходнасьць быць гатовым стаяць за сваё, калі ўсе палае. І асядлаць новую хвалю жыцьця, якое адбываецца тут і зараз.

Жыцьця, у якім ёсьць месца для любові без адкладаньня на апасьля. Дзе мы працягваем гучаць, нягледзячы на перашкоды. Дзе цёпла ад ўспамінаў пра наш дом, куды мы абавязкова вернемся.

Неўзабаве пачнем распавядаць пра кожную песьню. Хочаш першым пачуць альбом? Падпіска на "Гронцы" па спасылцы ў профілі.