"Мроя" - Я - рок-музыкант (1989)

Опубликовано: 10 Март 2026
на канале: secondbelarus
4,569
81

Я не люблю шыкоўных баляў.
Я не прыхільнік эстэцтва.
Мне не даспадобы духоўны гандаль
І талент, які прадаецца.

Я не люблю салодкіх спеваў
І песень рэстаранны варыянт.
Я з тых, хто не шкадуе свае нервы -
Я рок-музыкант.

Прыпеў: (2)
Я рок-музыкант старых традыцый
Гэта не прызванне, гэта пазіцыя!

Я супраць блакітных і залатых.
Я не выношу пустыя вочы.
Ведайце: я не з тых,
Хто жыве па законах ночы.

Хай праўда заменіць паветра,
Гітара скрыгоча, як танк.
Я сабе застануся верным -
Я рок-музыкант.

Прыпеў. (2)

Я не шукаю славы таннай.
Я пяю не для грошай.
Я хачу застацца салдатам,
Салдатам цяжкага фронту.

І нішто ўжо мяне не зменіць,
Думаць і граць буду толькі так.
Я хачу памерці на сцэне.
Я рок-музыкант.

Прыпеў. (2)