"Мроя" - Шмат (1989)

Опубликовано: 11 Март 2026
на канале: secondbelarus
2,778
71

Шмат вякоў цэрквы будавалі,
Шмат вякоў продкаў шанавалі,
А цяпер брудна лаемся!

Шмат ідэй новых, прагрэсіўных.
Шмат людзей ім аддала сілы,
А цяпер болей сіл няма!

Шмат казлоў у навукі нашай,
Шмат галоў на навуку паша.
А паўсюль радыяцыя!

Шмат зямлі, кожнаму хапае,
Хлеба шмат на палях збіраем
Для краін слабаразвітых.

Шмат гадоў музыка іграе,
Шмат людзей хорам падпявае,
А Ільіч усміхаецца.

Шмат сясцёр у зямлі адзінай,
Шмат бацькоў у маёй Радзімы,
Шмат бацькоў - безбацькоўшчына!