Калыханка «Дзед-Барадзед» караоке | Lullaby «Dzied-Baradzied» Belarusian Karaoke

Опубликовано: 19 Октябрь 2024
на канале: biełaruskaje karaokіe | беларускае караоке
13,523
152

слухай ды трэніруйся тут:    • Калыханка «Дзед-Барадзед» з цітрамі |...  
сл. А. Вольскага, муз. Л. Захлеўнага

Я хаджу па белым свеце
I гляджу, як вы жывеце.
Калi трэба – памагу,
Бо я ўсё рабiць магу.

Прыпеў:
Хто я? Дзед-барадзед,
Абышоў белы свет,
А цяпер у цiхi час
Завiтаў да вас.

З вамi побач буду ўсюды,
Трэба цуды – зробiм цуды,
Трэба казка – раз, два, тры,
Вось i казка вам, сябры!

Вечарамi казкi баю,
Я ў запасе шмат iх маю.
А як прыйдзе казка ў сне,
Зноў кажыце дзякуй мне…

Я хаджу па белым свеце –
Ваш найлепшы сябар, дзецi,
I вядома нават мне,
Што вы бачыце ўва сне.

Ja chadžu pa biełym śviecie
I hladžu, jak vy žyviecie.
Kali treba – pamahu,
Bo ja ŭsio rabić mahu.

prypieŭ:
Chto ja? Dzied-baradzied,
Abyšoŭ bieły śviet,
A ciapier u cichi čas
Zavitaŭ da vas.

Z vami pobač budu ŭsiudy,
Treba cudy – zrobim cudy,
Treba kazka – raz, dva, try,
Voś i kazka vam, siabry!

Viečarami kazki baju,
Ja ŭ zapasie šmat ich maju.
A jak pryjdzie kazka ŭ śnie,
Znoŭ kažycie dziakuj mnie…

Ja chadžu pa biełym śviecie –
Vaš najlepšy siabar, dzieci,
I viadoma navat mnie,
Što vy bačycie ŭva śnie.