Сьвяты Крыжу

Опубликовано: 19 Октябрь 2024
на канале: брат Эмануэль
1,983
47

Сьвяты Крыжу

Сьвяты крыжу наймілейшы,
З усіх дрэваў найслаўнейшы,
Ў гэтым дрэве моц і сіла,
Яно Езуса насіла;
З яго плыве асалода
Для гаротнага народа.

Дрэва цьвёрдае, зьмякчыся,
Аж да зямлі прыхіліся!
Спусьці цела майго Пана —
Яно вельмі скатавана.
Дазволь Яму адпачыці,
На зямлю скарэй ступіці.

Цябе выбраў Бог адвеку
На збаўленьне чалавеку:
3 Цябе ласка людзям дана,
Душа наша ўзмацавана,
Крывёй Божай ўся абмыта,
Што праз Езуса праліта.

Як ў зімнай ляжаў стайні,
Для яго не была тайна:
Каб сьвет грэшны адкупіці,
Трэба кроў сваю праліці.
Там зьвяры паклон давалі,
А тут людзі катавалі.

Нечувана міласьць гэта,
Каб ісьці на крыж для сьвету!
Хто ж так будзе міласьцівы,
Такі добры, літасьцівы?
Сам Пан Езус гэта справіў —
Нас ад пекла крыжам збавіў.

Чаму тваё сэрца горда
Як бы камень, глуха-цвёрда?
Ты над Езусам ты не плачаш,
Хоць Яго на крыжы бачыш.
На ахвяру Богам даны
За цябе ўкрыжавыны.