Сямнаццаць імгненняў вясны - 1/17

Опубликовано: 14 Октябрь 2024
на канале: secondbelarus
7,162
116

У відэа выкарыстаны фрагменты з тэлефільма "Сямнаццаць імгненняў вясны" (1973)
http://www.youtube.com/user/kinorussi...

Словы Міхаіла Ісакоўскага
Пераклад Алеся Камоцкага

Блакітам нябёсаў асенніх,
Паветрам празрыстага дня
Лятуць пералётныя птушкі
Цяплейшае сонца дагнаць.
А я на зямлі застаюся
Чакаць маразы і снягі —
У роднай сваёй Беларусі,
Дзе кожны куток дарагі.

Растане ільдзінка расстання,
Развеецца смутак стары,
Стагоддзі лічыць не прыстане
Зязюля ў зялёным бары.
Мая маладзее надзея
І робіць салодкім палын,
Тут, нават калі захварэю,
Ніколі не буду адзін.

Калі яшчэ вернуцца гусі,
Калі яшчэ прыйдзе вясна...
Да печы пакуль прытулюся,
Зірну на падворак з вакна.
Цяплее пятля снегавею,
Што вывесіў студзень на тын.
Ці ж гэтак душу мне сагрэюць
Спякотныя сонцы чужын?