Данчык - Беларусачка (1989)

Опубликовано: 14 Март 2026
на канале: secondbelarus
12,790
172

Музыка Юрыя Семянякі
Словы Алеся Ставера

Я гляджу на твае косы русыя -
Не магу наглядзецца ніяк -
Беларусачка, беларусачка,
Дарагая сяброўка мая.

У краёх незнаёмых, нязведаных,
Буду ў радасці я ці ў журбе,
Беларусачка, беларусачка,
Не забуду ніколі цябе.

Я вярнусь да цябе, сінявокая,
Калі ў кветкі адзенецца гай,
Беларусачка, беларусачка,
Ты хоць зрэдку мяне ўспамінай!