Чатыры гады таму 1 верасьня ў Беларусі сотні студэнтаў выйшлі на марш. Яны пратэставалі супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Навучэнцы не пайшлі на заняткі ў гэты дзень, такім чынам падтрымаўшы забастоўку, якая праходзіла па ўсёй краіне. АМАП разагнаў пратэстоўцаў, а дзясяткі студэнтаў былі затрыманыя.