019 Добрая вестка

Опубликовано: 25 Июль 2026
на канале: Добрая вестка
16
2

Біблія кажа, што Бог Творца паслаў у сьвет Свайго Сына Ісуса Хрыста, каб пражыць бязгрэшным жыцьцём ды памерці ахвярнай сьмерцю за нашыя грахі. У дзясятым разьдзеле Пасланьня да рымлянаў апостал Павал растлумачвае, як любы чалавек можа ўвераваць у Хрыста, асабліва ў Ягоную ахвярную сьмерць і ўваскрэсеньне зь мёртвых для апраўданьня перад Богам. Гэты заклік выдаецца ўсяму чалавецтву, інакш кажучы, кожнаму чалавеку, які гатовы навярнуцца да Бога празь веру ў Хрыста, пакаяньне ў сваіх грахох і паслухмянасьць Хрысту. Праслухайце, як апостал Павал выказваецца на гэты конт.