ГУЛЯШ па-радзівілаўску. Гатуем з "Будзьма!"

Опубликовано: 29 Май 2026
на канале: Будзьма Беларусамі!
2,694
257

З расолам, вішнёвым сокам і ляснымі арэхамі.

Магнаты ў нашай гісторыі былі вялікімі ласунамі, вядомымі сваімі прыёмамі з пышнымі сталамі з мноствам смакоццяў. Найвялікшымі аматарамі рэдкай кухні былі Радзівілы, а самая разнастайная кухня была ў Нясвіжкай рэзідэнцыі гэтага роду. Адтуль і пайшоў гуляш па-радзівілаўску. Гэты рэцэпт з кнігі “Наша страва. Сапраўдная беларуская кухня” гісторыка Алеся Белага.

📌 Гатуем на тры порцыі:

ялавічына 450 г
грэчка 450 г
1 ст. лыжка мукі
1 цыбуліна
лясныя арэхі 50 г
2 ст. лыжкі алею
0,5 шклянкі вішнёвага соку (несалодкі)
расол ад салёных агуркоў 50 г
3 лаўровыя лісты
перац, гваздзіка і соль па смаку
пучок зеляніны (пятрушка)

☝️Саліць страву лепш напрыканцы, бо дадаецца расол.

Музыка: Стары Ольса ‪@StaryOlsa‬
#будзьмабеларусамі #беларускаякухня #гатуемзбудзьма

👉Гатуем з «Будзьма»!    • Гатуем з "Будзьма!" 🍥 РЭЦЭПТЫ  

БУДЗЬМА РАЗАМ:
Сайт https://budzma.org
Telegram https://t.me/budzmaby
Facebook   / budzmabelarusami  
VK http://vk.com/budzmabelarusami
Instagram   / budzma  
Twitter   / budzma