Дразды - Тата (рэпетыцыя)

Опубликовано: 23 Октябрь 2024
на канале: ДРОЗДЫ
12,563
442

ТАТА- гэта чарговы твор з праекту паэта Леаніда Пранчака і гурта Дразды

Словы: Леанід Пранчак
Музыка: Віталь Карпанаў
Аранжыроўка: Дразды


Я ТВАЁ ПРАДАЎЖЭННЕ!
леанід ПРАНЧАК

Разумее шпачыны спеў.
Разумее чужыя душы.
Бацька ведае мову дрэў,
Мову кветак, травы і птушак.

Іх нягучныя галасы
З малалецтва яму вядомы.
Бацька ведае мову вясны,
Мову працы і мову стомы.

Тата, родны татусь!
Як там, на небе, жывецца?
Ты – мая Беларусь,
Ты маё чуйнае сэрца.
Тата, родны татусь!
Гэта маё маленне:
Ты – мая Беларусь.
Я – тваё прадаўжэнне.

Не прывыкла рука да пяра,
А настрой – да пустой весялосці.
Бацька ведае мову дабра
І не ведае мовы злосці.

Разумее мяне без слоў.
Веру ў мудрасць яго парады.
Бацька ведае мову моў:
Бацька ведае мову Праўды.

Тата, родны татусь!
Як там, на небе, жывецца?
Ты – мая Беларусь,
Ты маё чуйнае сэрца.
Тата, родны татусь!
Гэта маё маленне:
Ты – мая Беларусь.
Я – тваё прадаўжэнне.
Я – тваё прадаўжэнне.

02.03.2023