Адрыяна ЧЭЛЕНТАНА – «Прызнайся» караоке | Adriano CELENTANO – «Confessa» Belarusian Karaoke

Опубликовано: 05 Август 2026
на канале: biełaruskaje karaokіe | беларускае караоке
3,977
62

слухай ды трэніруйся тут:    • Confessa зазвучала по-белорусски  
караоке па-італьянску:    • Video  

Ўсё у свеце калісьці скончыцца –
тут нічога няма ўнікальнага –
скончыцца наша казка прыгожая,
разаб'ецца мара крыштальная.

Ах, якія ж былі намеры,
я у словы твае паверыў.
Толькі зараз у адзіноце
нібы горыч п'ю.

Як у рацэ, у вачах бяздонных,
як у рацэ я у іх тану.
У руцэ я цяпло трымаю,
я яго ад былога маю.

Я каханне яшчэ сустрэну
з боскай міласцю, боскаю ласкаю.
А ці будзе такое ж пяшчотнае?
А ці стане такой жа казкаю?

Мне каханне зноў шчасце верне,
як у словы твае я веру.
Толькі зараз у адзіноце
нібы горыч п'ю

Дні апошнія шэрыя,
яны хутка сатруцца з памяці,
вочы мае заззяюць
каханне светлымі марамі.