Расійскі спявак Аляксандр Сяроў на вакзале ў Віцебску абурыўся, што яго сустрэлі не на рускай мове.
Беларусы, што сустракалі Сярова на вакзале, павіталі яго на роднай мове.
На гэта Сяроў моцна абурыўся: «А чаму вы гаворыце са мной па-ўкраінску?»
Людзі, што яго сустракалі, разгубіліся, як піша выданне, і, перайшоўшы на рускую, растлумачылі, што карысталіся роднай беларускай мовай.
Сяроў збянтэжыўся і паспяшаўся з'ехаць.
#славянскийбазар #беларусь #витебск