Больш мультфільмаў па-беларуску: https://gavarun.by/tariffs
Афармляй падпіску і атрымай доступ да закрытых серый і іншыя эксклюзіўныя бонусы!
Серыя 6
Сябар Селестыны Аўгусцін расказаў ёй захапляльную і жахлівую гісторыю пра азёрнага монстра, а Селестына тут жа прапанавала зладзіць на тым возеры пікнік!
У ціхім правінцыйным мястэчку жывуць Эрнэст і Селестына. Зычлівы мядзьведзь з добрым сэрцам і цікаўная сірата-мышка. Парачка здзіўляе суседзяў тым, што такія розныя зверы могуць жыць разам і ў згодзе. Бо звычайна, у свеце мядзведзяў і мышэй не ўхваляюць сяброўства адно з адным!
Сябры ніколі не сумуюць! Разам яны пускаюцца ў самыя розныя прыгоды, рыхтуючыся да надыходу зімы! Кожная серыя — маленькая вясёлая і трошкі павучальная гісторыя Эрнэста, Селестыны і іх сяброў.
Серыял заснаваны на серыі кніг бельгійскай аўтаркі Габрыэль Венсан.
Па-беларуску агучана студыяй Gavarun.by
Плэйліст з усімі серыямі Эрнэста і Селестыны на беларускай мове тут: • Эрнэст і Селестына. Кароткія гісторыі (Ern...
Ernest et Célestine La Collection (France, 2017)
Production: Folivari, Les Armateurs, Mélusine Productions, So-Nord