ПАЛАЦ
Гурт утвораны ў 1992 ў Мінску. Першая назва - "Дворец кукурузных палочек". Пачынальнікі стылю "фолк-мадэрн" у беларускай музыцы (традыцыйны фальклор, аранжаваны ў адпаведнасцю з актуальнымі музычнымі тэндэнцыямі з выкарыстаннем сэмплаў). З "Палацу" пачалі кар'еру Ю.Выдронак, В.Круглова, З.Вайцюшкевіч. Некаторыя ўзнагароды: лаўрэаты конкурсу Dickovery France International (1993), "Традыцыі і сучаснасць" (Рок-каранацыя-95 і 96), "Кліп году" (2001, "На турэцкіх палях"), "Найлепшы фолк-альбом году-2012" на Experty.by