Maksim Liakh (ex-Znich) - Kropka Niezwarotu

Опубликовано: 19 Июль 2026
на канале: ZNICH was OFFICIAL
6,279
136

12 снежня 2022 г. аўтар музыкі і тэксту Максім Лях сумесна з былымі ўдзельнікамі гурта ZNICH выпусціў новы сінгл “Kropka Niezwarotu”, прысвечаны пратэстным падзеям Беларусі 2020 г. і ў падтрымку беларусаў, якія змагаюцца за праўду і свабоду.

У кастрычніку 2022 года Максім Лях (гітара), Марына Лях (клавішы) і Усевалад Календа (ударныя) вымушана пакінулі гурт. Песню, якую стварылі і падрыхтавалі ў рамках праекту, усё ж вырашылі выпусціць, каб падтрымаць беларусаў у гэты няпросты час.

Песня распавядае аб народнай барацьбе беларусаў за свабоду, гісторыю і будучыню сваёй краіны. Галоўная гераіня – невядомая беларуска, якая, змагаючыся за праўду і свабоду, пакутуе ад рук карнікаў за сваю грамадзянскую і жыццёвую пазіцыю. Гэта вобраз-сымбал смеласці і непарушнасці, волі да перамогі, яднання беларускага народа і імкнення да агульных ідэалаў.

Ідэя трэка прыйшла падчас пратэстнага руху ў 2020 годзе, але па зразумелых прычынах выпусціць яго змаглі толькі пасля пераезду з Беларусі ў Польшчу.
“Гэты трэк для нас – гімн, які адраджае баявы дух, запальвае сэрцы і падымае з каленаў тых, хто расчараваны і апусціў рукі. Гэта наш боль і нашае ўнутранае вогнішча, якое, верым, знойдзе водгук у слухачоў і падтрымае іх у няпросты час” - пішуць былыя музыкі Znich.

У запісу прыняў удзел вядомы ўкраінскі фолк-музыка, мультыінструменталіст, стваральнік народных драўляных духавых інструментаў Аляксандр «Didodub» Кутняк. Выказваем яму вялікую падзяку за сумесную творчасць!

У бліжэйшых планах музыкаў — стварэнне новага калектыву. У дадзены момант ідзе запіс альбома і пошук музыкаў. Чакаем у хуткім часе прэм'еры!

Музыка і тэкст: Максім Лях

Марына Лях - клавішныя, аранжыроўка
Максім Лях - гітара
Габрыэль Абатураў - бас-гітара
Усевалад Календа - ударныя
Алесь Таболіч - вакал
Аляксандр Кутняк - дуда, блок-флейта

Запіс і звестка: Усевалад Календа
Мастэрынг: Марчын Дудзіцкі
Канцэпт-Арт: Усевалад Календа