Recha перадае прывітанне слухачам, лавіце нашу новую песню "Цэмент" і хатняе відэа пра ментальную ізаляцыю. Рэліз аднайменнага сінгла ўжо дасяжны на ўсіх стрымінгавых пляцоўках recha-cement.tilda.ws
Цэментам пацыентам
Мясцовае лякарні
Пазасыпала сэрцы,
Мазгі пазалівала.
Лілея – ад анёла,
Ад ворагаў – праклёны.
А ад яго ні слова,
І ад яе тым болей.
Міжсобку паасобку,
Цэмент заграз у горле,
Ты да яго ні кроку,
Ён да цябе тым болей.
Ні знаку і ні сэнсу,
А ні ў маўчанні зместу,
На лесвічнай пляцоўцы,
Далей, чым незнаёмцы.
Схамянецца,
Хай твая душа,
Трэба, урэшце,
Нешта вырашаць.