"Пра любiмы iнстытут..."

Опубликовано: 21 Август 2026
на канале: НИКА Виктория Смолко
42
5

Духовные поэтические открытки "З вершаняткавай дзюбкi" от рабы Божией Ники (Виктории Смолко)
ПРА ЛЮБIМЫ IНСТЫТУТ

Iду на занятак у мой iнстытут
Па роўнай дарожцы наперад. 
Мяне там чакаюць убачыць, пачуць - 
I лёгка знаходжу я дзверы!

На лекцыях цiха: мае слухачы
Заўсёды трымаюць увагу,
Яны забываюць за часам сачыць,
Мне дораць любоў i павагу!

Да кафедры родны вядзе калiдор, 
Ужо заблукаць не баюся. 
Заўсёды спаткаецца светлы анёл, 
Аклiкне - душой усмiхнуся! 

"Не бегай!" - выконваю добры наказ. 
У сумачку папкi складаю. 
I дзякую Богу за цуд кожны раз, 
За тое, што я выкладаю!

За мудрых людзей на дарожцы маёй,
За будзень працоўны, прыемны,
За тое, што з працы вярнуся дамоў - 
У храм свой маленькi, сямейны!