Вершы як анальгетыкі | Віктар Жыбуль. Адкуль бяруцца кнігі

Опубликовано: 11 Июль 2026
на канале: Litradio
502
33

Паэзія Віктара Жыбуля — гратэскны парадаксальны свет, сплецены са сноў, алегорый і страшных дзіцячых фантазій. Іранічныя, на першы погляд, вершы дапамагаюць аўтару асэнсоўваць сумныя падзеі, пераадольваць экзістэнцыйныя тупікі і нават суняць фізічны боль. Усё, што адбываецца ў жыцці, можна давесці да абсурду, мяркуе паэт. Амаль усё, бо часам рэальнасць абсурдная настолькі, што яе не пераабсурдзіш.

Віктар Жыбуль пачаў пісаць вершы ў дзяцінстве, пра якое ў гэтым выданні падкасту згадвае шмат. А яшчэ распавядае пра тое, як у часы “Бум-Бам-Літу” знайшоў сваю перфарматыўную манеру чытання, чаму баіцца мёртвых дрэваў і як разам з Верай Бурлак з адной абдрукоўкі прыдумаў мастацкі кірунак улапішызм.

Асабістыя падзеі

00:00 Адкуль бяруцца кнігі
01:13 Дзетсадаўскія траўмы
04:02 Першыя персанажы Яфй, Эфй і Вфй
07:24 Сям’я, у якой усе пісалі вершы
14:52 Каханне да дзяўчыны з іншага акварыума
17:00 Улапішызм, які ўзнік з памылкі
23:12 Смерць сябра і пачатак працы архівістам
25:56 Алкаголь у вобразе чорнай сілы
26:51 Вуліцы Мінска, якія прывялі ў паэзію
30:02 Непралазныя нетры матэматыкі
32:30 Страх мёртвых дрэваў
35:54 Катаклізмы, якія сатрасаюць паэзію
39:19 Серж Мінскевіч і тэхнарамантызм
44:12 Творчы сын
46:31 Вершы як анальгетыкі

Творчыя прыёмы

48:31 Паэтычныя рытуалы
51:28 Ці можна стварыць натхненне штучна?
52:47 Ці ёсць у паэзіі момант самапрымусу?
54:02 Як знайсці час на паэзію
55:32 З чаго пачынаюцца вершы
1:02:48 Ці мае паэзія тэрапеўтычны эфект?
1:07:06 Як пачаць пісаць
1:11:29 Паэт у жыцці і творчасці — розныя асобы?
1:13:24 Ці важная для паэта манера чытання.
1:17:46 Што найперш — сэнс ці форма?
1:20:55 Ці карысна рабіць нататкі
1:23:22 Чарнавікі

1:25:06 Чатыры парады тым, хто піша

Усе выпускі падкасту "Адкуль бяруцца кнігі":    • Адкуль бяруцца кнігі  

Вершы Віктара Жыбуля на "Літрадыё": https://litradio.link/texts/zybul-loska/

Падпісвайцеся на "Літрадыё":
telegram — https://t.me/litradio_by
facebook —   / litradio.by  
instagram —   / litradio_by  
soundcloud —   / litradio_by  

#літаратура #паэзія #падкаст #пабеларуску #хадановіч #беларусь