Сколько беларусов останется через 100 лет?

Опубликовано: 27 Сентябрь 2026
на канале: Сацыял-дэмакратычны канал
10,637
29

Колькі беларусаў застанецца праз 50 год? Хто будзе жыць у Беларусі праз 100 год? Ці будзе існаваць Беларусь праз 150 год? Ці здолее дзяржава плаціць працоўныя пенсіі?

Без узважанага вырашэння дэмаграфічнай сітуацыі гэтыя патынні з рытарычных неўзабаве стануць штодзённымі!

Пачынаючы з 1994 г. насельніцтва Беларусі пачало імкліка скарачацца. У 2024 г. яно склала 9 млн 156 тыс чалавек, што прыкладна на 1 мільён менш, чым было 30 год таму!

Сімвалічна, што з 1994 г. краінай бязменна кіруе Аляксандр Лукашэнка.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 г. і распачаўшайся хвалі палітычных рэпрэсій краіну пакінула яшчэ каля 500 тыс чал, альбо 1/10 частка працаздольнага насельніцтва Беларусі. Гэта без уліку тых, хто сезонна альбо часова працуе ў іншых краінах без відаў на жыхарства.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) лічыць, што вырашэнне дэмаграфічнай праблемы з’яўляецца ключавой для ўстойлівасці беларускай дзяржавы.

Дзеля яе вырашэння сацыял-дэмакраты прапануюць шэрага захадаў і мер, сярод якіх:

-  Стымуляцыя нараджальнасці;
-  Барацьба з заўчаснай смяротнасцю;
-  Лібералізацыя рынку працы;
-  Уцягненне ў рынак працы дыскрымінуемых груп;
-  Спыненне контрэміграцыных мер;
-  Спынне рэпрэсій і палітычнага пераследу праціўнікаў дзеючай улады.
Асноўная мэта дэмаграфічнай рэформы – максімальна запаволіць негатыўныя дэмаграфічныя трэнды і адаптаваць эканоміку краіны пад яе патрэбы, а таксама не дапусціць зніжэння абароназдольнасці краіны і надалей захаваць яе суверэнітэт.
Падрабязней пра праграму рашэння дэмаграфічнай праблемы Беларусі, прапанавай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада), чытайце на сайце zabelarus.com.