Трапіўся на вочы агляд дзіцячых кніжак ад Mama Very на YouTube, апошняя ў спісе - "Чаму Меша не мае хаты" ад выдавецтва "Кнiгазбор".
Пачала глядзець - разумею, што ніводная кніга асабліва не спадабалася ні шасцігадовай Веры, ні яе маме. І калі чарга дайшла да Мешы, я мімаволі ўцягнула галаву ў плечы...
Але ж... паглядзіце самі!
Сям'я не беларускамоўная, беларуская даецца дзяўчынцы цяжка, аднак кніжка спадабалася, чыталася некалькі разоў. І я вельмі рада - для таго ж насамрэч і пішу. Хто ведае, можа, для нейкага дзіцяці менавіта Меша стане першым крочкам да беларускай літаратуры і культуры.
Калі цікава, спасылка на поўную версію агляду - тут: • Что мы читали в ОКТЯБРЕ 2018 (6 ЛЕТ)
І ў ёй жа адказ, ці варта набываць кніжку "Чаму Меша не мае хаты" у сям'ю, дзе маленькі чытач толькі пачынае вывучаць беларускую мову і мае з ёй складанасці (спойлер - варта!)