У Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” 1 лютага 2024 года ў 18.00 адкрыліся:
выставачны праект “1,10 КВАДРАТА”, прысвечаны 110-годзю “Чорнага квадрата” Казіміра Малевіча. Прадстаўлены жывапіс, графіка, скульптура, шкло, кераміка, метал, фатаграфія, арт-аб’екты. У праекце прымаюць удзел сябры Беларускага саюза мастакоў з Мінска і ўсіх рэгіёнаў Беларусі, дызайнеры, творчая моладзь, усе зацікаўленыя тэмай творцы;
выставачны праект “ЭСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫ КАНТАКТ”, прысвечаны памяці беларускага мастака-эксперыментатара АЛЕСЯ РОДЗІНА (1947-2022);
выставачны праект керамікі Валерыя Калтыгіна, лаўрэта Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва 2023 года, і Максіма Калтыгіна “Чатыры чвэрці. Жывёльны свет. Частка ІІ”;
выставачны праект керамікі і шкла “Пласт. Квадрат”. Куратары праекта – Вольга Сямашка і Ганна Амбросава. У экспазіцыі прадстаўлены работы сяброў Беларускага саюза мастакоў, студэнтаў, запрошаных куратарамі творцаў.
#искусство #беларусь #художники #картины #новости