Кінаканцэрт "Дзякуй". Маладзечна 27.04.24

Опубликовано: 26 Июнь 2026
на канале: KaS
593
19

❤️‍🔥Любоў да Роднага краю і беларускай культуры - вось што рухала намі, калі мы стваралі кінаканцэрт "Дзякуй". Мы робім гэта для таго, каб людзі якіх аб'ядноўвае любоў да Беларусі сабраліся ў адным месцы і ў цёплай сяброўскай атмасферы падарылі адзін аднаму станоўчыя эмоцыі і добры настрой ў гэты нялёгкі час.

Гэта быў наш ужо трэці кінаканцэрт, які прайшоў у сонечным горадзе Маладзечна - эмацыйная бомба, дзе кожная хвілінка была на пазітыве, а кожная слязінка ад шчасця.

🙏Дзякуй Богу за тое, што мы можам рабіць нешта душэўнае і цёплае, што блізка да сэрца вялікай колькасці людзей.

🫶Дзякуй вялікі ўсім, хто быў з намі ў Маладзечна!

Напішыце калі ласка у каментарах, у якім горадзе вы б хацелі ўбачыць наш кінаканцэрт?

Складаецца кінаканцэрт "Дзякуй" з трох частак:

Першая частка: на вялікім экране мы пакажам Вам кароткаметражны фільм "Дзякуй" пра нашых бацькоў, які зняў сямнаццацігадовы таленавіты хлопец Сцяпан Сцяпаненка @two.s_production_  з Маладзечна!

Другая частка: гурт @kasband зайграе свае самыя лепшыя песні і падорыць шмат пазітыўных эмоцый!

Трэцяя частка: блогер-падарожнік Саша "Родны край" @rodnykray раскажа самыя цікавыя гісторыі са сваіх вандровак.
І усё гэта на роднай, Беларускай мове.

Дзякуй усім хто зрабіў той суперскі вечар:

Гук - @yauhen_pesenko
Відэа - ‪@Two.S_Production‬
Фота - @sofiazhukova06
Экран - @vyshyvanka_by
Святло - @andreypushilo

#Белорусь #беларусь #беларускаямузыка #мова #беларускаямова #песня #музыка #молодечно #kas #родныкрай