Знакамітыя беларускія спартоўцы запісалі зварот да беларускіх вайскоўцаў:
«Расія пачала вайну супраць Украіны, а Лукашэнка падтрымаў агрэсара Пуціна. Лукашэнка ўжо ўцягную Беларусь у вайну: гэта з нашай тэрыторыі расійскія войскі напалі на Кіеў ды Чарнігаў і ўчынілі генацыд у Бучы і Ірпені.
Той, хто заўсёды гаварыў пра мірнае неба над галавой, адправіў у гэтае неба ракеты ды самалёты для нападу на Украіну.
24 лютага - адзін з самых чорных дзён у гісторыі Беларусі. Гэта тая старонка гісторыі, якую не перагарнуць, як бы Лукашэнка не спрабаваў. Але і гэты дзень можа згаснуць перад новай датай, датай, калі беларускае войска нападзе на Украіну.
Напад стане катастрофай не толькi для рэжыма Лукашэнкі, але і для ўсёй краіны: ад самых маленькіх да самых старых, якія памятаюць жахі Другой сусветнай вайны.
Калі вы нападзеце, вашыя дзеці і вашыя ўнукі будуць апускаць вочы кажучы: «Я - беларус». Ім будзе сорамна за тое, што зрабілі вы.
Многія з вас загінуць, таму што салдаты ВСУ добра навучаныя і матываваныя. У іх самая сучасная зброя, яны абараняюць свой дом.
А што вы абараняеце? Сваю радзіму? Дык яна фактычна акупаваная. Зараз усім камандуюць расіяне. Вам самім не сорамна як рабы выконваць іх загады?
Вы не атрымаеце славы - няма ніякая славы ў тым, каб утыкаць нож у спіну таму, хто табе давярае. Вы не атрымаеце ўзнагародаў, вы захочаце спаліць сваю вайсковую форму і хутчэй забыць пра яе.
Вы не станеце героямі. Вы добра ведаеце, што здарылася з афганцамі: праз пару гадоў пасля заканчэння вайны ім казалі: «Вас ніхто не прасіў ваяваць». Грамадства не стала іх паважаць. Імі грэбавалі, бо савецкія войскі не абаранялі радзіму ў Афганістане. Калі вы нападзеце, вы станеце новымі афганцамі. І нават горш. Вас будуць праклінаць, таму што ваш напад ператворыць 9,5 мільёнаў чалавек у ізгояў. Людзей, якія будуць адказваць не за свае грахі, але будуць адказваць.
Беларусам будзе сорамна. Перад украінцамі, перад усім светам, перад самімі сабою. Вашым дзецям будзе сорамна, вашым унукам будзе сорамна. І не толькі сорамна, яны будуць да канца жыцця выплочваць рэпарацыі, якія пойдуць на аднаўленне Украіны, замест таго, каб развіваць Беларусь.
Гэта вам вырашаць, стаць ваеннымі злачынцамі ці вольнымі беларусамі. Як будуць ставіцца да вашых родных. Быць беларусамi-ізгоямi і на многія гады не мець па-сапраўднаму самастойную незалежную краіну ці стаць часткай цывілізаванага свету. Вырашаць кожнаму з нас.
Жыве Беларусь! Слава Украіне!»
#невайне #Беларусь #вайна #Украіна #лукашэнка #спортоўцы #SOSBY #спорт