ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСКІХ ВАЙСКОЎЦАЎ - Зянон ПАЗЬНЯК

Опубликовано: 20 Июнь 2026
на канале: Кастусь
3,326
974

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСКІХ ВАЙСКОЎЦАЎ

Расейскія акупанты пад выглядам ваенных вучэньняў на нашай зямлі ўехалі са зброяй у Беларусь. Іх прывёў здраднік самазванец Лукашэнка, які ёсьць катам Беларускага народа. Іхняя мэта -- стварыць у нашай краіне плацдарм для нападу на вольную Украіну і ўцягнуць Беларусь у сваю брудную вайну, адабраць беларусам будучыню і свабоду.

Зьвяртаюся да беларускіх вайскоўцаў і асабліва да беларускіх жаўнераў. Калі расейцы памкнуцца напасьці на Украіну і ўцягнуць вас, не падтрымлівайце іх, ня ўдзельнічайце ў чужой вайне. Не страляйце па ўкраінцах і ў бок украінцаў. Паварочвайце зброю супраць рускіх акупантаў нашай краіны, стварайце беларускія салдацкія камітэты. Зрынайце прадажных здраднікаў з ваеннага кіраўніцтва. Змагайцеся за вольную Беларусь. У выпадку неабходнасьці пераходзьце на бок украінцаў і разам зь імі змагайцеся супраць агульнага ворага за незалежнасьць Украіны, за волю і свабоду роднай Беларусі.

Жыве Беларусь! Слава Айчыне!


23 студзень 2022 г.
Зянон ПАЗЬНЯК