Беларускія тарпаны ў Налібоцкай пушчы.

Опубликовано: 28 Июнь 2026
на канале: Egor Chuprakou
88
5

А вы ведалі пра табуны вольных беларускіх мустангаў?
Ну, добра, не мустангаў, а тарпанаў. І жывуць яны не ў прэрыях, а у нашай родная Налібоцкай пушчы. І такія яны нашыя, нашыя.
Шэрыя, як беларускае неба. Спакойныя, як беларус, пакуль, яго ня чапаюць. Увесь час чымсьці занятыя...
Яны жывуць у дзікай прыродзе. Да чалавека ставяцца насцярожана. Не баяцца, але і на кантакт не ідуць. Ну, як не ідуць. Калі я доўга хадзіў побач, усміхаўся, паціху размаўляў з імі - то праз хвілін 15-20 адзін малады конік вельмі паволі, вельмі насцярожана навастрыўшы вушы падыйшоў да мяне і тыкнуў сваёй мяккай, цёплай пысай у маю далонь, працягнутую да яго. Так мы і стаялі з хвіліну або дзьве - чалавек і тарпан - насцярожаныя і ўсхваляваныя. Гэта неверагодныя адчуванні ад кантакту з істотай з іншага сусьвету - істотай разумнай і пяшчотнай.
Неверагодныя эмоцыі ад энергетыкі старога лесу, балотаў, заліўных лугоў.
Налібоцкая пушча - адно з найбольш уразіўшых адкрыццяў! Дзякуй @drsvetkina за нашыя сумесныя маршруты, за тое, што знаходзіць дзіўныя месцы, і за тое, што мы адкрываем іх разам з табою, нашымі дзеткамі, і нашымі сябрамі.
#абыЦягацца #поСледамПлемениЧу #НалібоцкаяПушча #налибокскаяпуща #тарпаны #падарожжы #Беларусь