Aureli — П'яны

Опубликовано: 17 Июль 2026
на канале: Aureli
317
22

Слухаць сінгл "П'яны" на ўсіх пляцоўках:
https://fanlink.tv/Pjany

Aureli ў Spotify:
https://open.spotify.com/artist/38mdy...

Instagram:
  / aureli.by  

Тэкст:

Кожны дзень я шукаю выйсце
Няма чым дыхаць у гэтым краі
Катастрафічна не хапае

Калі сусвет можа быць чыімсьці
Недарэчным дзіцячым жартам
Я пачынаю ўсё спачатку

Так відавочна, што будзе заўтра
Шэры жаласны мікраклімат
Кожны дзень пралятае міма

Час ідзе ў рэжыме "аўта"
У нябыт знёс вецер планы

Гэты горад стаіць на месцы
Мяне нічога тут не трымае
Але чамусьці не ўцякаю

У руках я трымаю сэрца
І адпускаю яго на волю
Бо больш не маю над ім кантролю

Цыгарэта за цыгарэтай
Я зачапіўся бы за камету
І адляцеў на сваю планету

Зоркі згаслі занадта рана
Ці то проста былі падманам