СФАГНУМ / Віктар Марціновіч (бандыцкая камедыя 16+)

Опубликовано: 16 Июль 2026
на канале: Kupalaucy
14,017
822

ПРЭМ'ЕРА на канале! 22 снежня а 21:00 па Мінску.

“Сфагнум” – гэта сума назіранняў за тым, як дзіўна ўсё ўладкавана ў сучаснай Беларусі, сфармуляваная ў не зусім цэнзурнай форме. Гэта не спектакль пра вёску. Гэта не спектакль пра балота. Гэта спектакль пра абсурд, у які пагрузілася Беларусь.

Што значыць сфагнум? Сфагнум – гэта балотная расліна, тарфяны мох. Як кажа адзін з герояў п’есы: “Тут з яго ўсё, паглядзіце пад ногі: купіны – жывы сфагнум, торф – перагнілы сфагнум. Партызаны сухі сфагнум бралі замест бінтоў і ваты. А людзі мясцовыя, калі хаты будуюць, сфагнум між бярвення кладуць, каб цёпла было. А яшчэ ён гарыць добра. Сфагнум – лекі, сфагнум – паветра, сфагнум – агонь, сфагнум – вада, сфагнум – зямля пад нагамі. Уся краіна – сфагнум”.

А што адбываецца на гэтым балоце? Трое маладых людзей, можна сказаць, “злачынцаў-пачаткоўцаў”, правальваюць першую сур’ёзную справу, даручаную ім бандай. Яны губляюць грошы і вырашаюць схавацца ў аддаленай беларускай вёсачцы. Аднак вёска не такая простая, і тут жывуць зусім не такія простыя людзі...

Рэжысёр, аўтар інсцэніроўкі – Аляксандр Гарцуеў
Сцэнаграфія, касцюмы – Аляксандра Канарска
Мастачка па святле – Моніка Сідар
Памочнік рэжысёра – Пётр Непагода

Ролі выконваюць: Сяргей Чуб, Мікалай Стонька, Аляксандр Зелянко, Аляксандр Казела, Алег Гарбуз, Міхась Зуй, Зоя Белахвосцік, Аляксандр Гарцуеў, Валянціна Гарцуева, Кацярына Яворская, Ігар Сігоў.

У спектаклі выкарыстана музыка Міхала Клеафаса Агінскага, Антоніа Вівальдзі, Жана-Марка Біркгольца, Aляксандра Зелянко, Дзмітрыя Фрыгі.

Спецыяльныя падзякі:
Іnstytut Teatralny im. Zbigniewa Raszewskiego
Fundacja Tutaka
Teatr Dramatyczny m. st. Warszawy
Free Belarus Museum

Funded by the Stabilisation Fund – An initiative to support cultural and educational organisations in Ukraine, Eastern and South-Eastern Europe and Central Asia affected by the impact of the Ukraine war.

Пры фінансавай падтрымцы Стабілізацыйнага фонда – ініцыятывы па падтрымцы культурніцкіх і адукацыйных арганізацый ва Украіне, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, якія пацярпелі ад наступстваў вайны ва Украіне.

Przy wsparciu finansowym Funduszu Stabilizacyjnego – inicjatywy wspierającej organizacje kulturalne i edukacyjne w Ukrainie, Europie Wschodniej i Południowo-Wschodniej oraz w Azji Środkowej, dotknięte skutkami wojny w Ukrainie.