Не чакала, пакахала - ансамбль "Бяседа"

Опубликовано: 30 Сентябрь 2024
на канале: музончык
207
2

Не чакала, пакахала
На сваю бяду, вiдаць
Ой, шкада, што не прыстала
Першай хлопца цалаваць!

Мы з iм ладзiлi сустрэчы
Аж да самага вiдна
Але ён маўчыць, i цэлы вечар
Размаўляю я адна

Прыпеў:
Эх, маўчаць дык маўчаць
I чакаць дык чакаць
Ты сябе, не мяне, пашкадуй!
Эх, кахаць дык кахаць
I спяваць дык спяваць
Калi любiш мяне - пацалуй!
Эх, кахаць дык кахаць
I спяваць дык спяваць
Калi любiш - мяне пацалуй!

Можа ты сябе прымусiў,
Ды не тую пакахаў?
Але погляд твой не хлусiў
Вусны полымем гараць!

Рэчкай чыстаю каханне
У далеч светлую плыве
Гэта першае спатканне
Усе наперадзе яшчэ!

Прыпеў

Пройгрыш

Не чакала, пакахала
На сваю бяду, вiдаць
Ой, шкада, што не прыстала
Першай хлопца цалаваць!

Мы з iм ладзiлi сустрэчы
Аж да самага вiдна
Але ён маўчыць, i цэлы вечар
Размаўляю я адна

Прыпеў

Пройгрыш.

---
Песня "Не чакала, пакахала", ансамбль "Бяседа"
Музыка: Тариел Майсурадзе
Словы: Аляксандр Лягчылаў, ў апрацоўцы Леанiда Захлеўнага
Крынiца вiдэа:    • Канцэрт ансамбля народнай музыкі "Бяс...