Зязюля-варажбiтка - Ансамбль "Бяседа"

Опубликовано: 05 Октябрь 2024
на канале: музончык
1,265
8

Ад зязюлi да зязюлi мы жывём,
А гады нiбыта хмары над сялом.
Нарадзiцца выпаў час i памiраць,
А зязюля прыляцела кукаваць.

У клубок дарог схаваны лёс i час,
А каханне ўсё праходзiць мiма нас.
I жыццё не прыпыняецца — бяжыць,
Зноў зязюля прыляцела варажыць.

Прыпеў:
Ку-ку, кукуе шэрая,
Ад ранiцы да ночкi.
У варажбу паверыў я
I ўсё лiчу гадочкi.
Ку-ку, кукуй, наваражы
Нямала i нямнога,
Ты да каханай падкажы,
Зязюля мне дарогу.

Паляцелi птушкi ў вырай на зары,
Не чуваць маёй зязюлi у бары.
Толькi мiлую сустрэў я ля сяла,
Мне зязюля-варажбiтка памагла.

Прыпеў.

Пройгрыш.

Прыпеў.
---
Музыка i словы: Канстанцiн Цыбульскi
---
Выкарыстаны вiдэафутаж з канала: Планета 11