Расцвітай, Беларусь! - Святлана Данiлюк (1970)

Опубликовано: 09 Сентябрь 2026
на канале: музончык
517
24

Я схадзіла твае дарагія прасторы,
I лугі, і палі, дзе, як маці, спрадвек
Ты з людзьмі, Беларусь, так ласкава гаворыш,
Песціш звонам бароў, пералівамі рэк.

Ты з любоўю ад сэрца нам дорыш на радасць
I паданні свае, і красу таямніц.
Хай жа хмары мінаюць твае далягляды,
Хай не сціхне і звонкая песня крыніц.

Расцвітай, Беларусь!
Расцвітай, мая радасць!
Беларусь, маё шчасце,
Радзіма мая!
---
Музыка: Юрый Семяняка
Словы: Алесь Бачыла
Фрагмент тэлевізійнага фільма-канцэрта “Спявае Святлана Данілюк”. Аўтары – Генрыета Ананьева, Любоў Бельская, рэжысёр – Барыс Берцінг, 1970 г.
---
#светланаданилюк