Omut - Быць

Опубликовано: 19 Май 2026
на канале: Omut
1,059
34

Быць

Адчуй пах паветра
Таго, што трымае крылы твае.
Адчуй дух краю
Таго, што дае прытулак табе.
Не цяжка быць разам.
Не цяжка быць заўжды маладым.
Быць моцным, быць смелым,
Быць годным, быць жывым.

Трымай руку сябра
Таго, што не пакіне цябе.
Трымай чалавека
Таго, што разумее думкі твае.
Патрэбна быць разам.
Патрэбна быць заўжды маладым.
Быць моцным, быць смелым,
Быць годным, быць жывым.

Спявай тыя песні,
Што грэюць і ўздымаюць сцягі.
Чытай тыя тэксты,
Што адкрываюць новыя берагі.
Не цяжка быць разам.
Не цяжка быць заўжды маладым.
Быць моцным, быць смелым,
Быць годным, быць жывым.

Заўжды ўсміхайся.
Заўжды заставайся сабой.
Заўжды аглядайся
Каб ведаць тых, хто крочыць разам з табой.
Патрэбна быць разам.
Патрэбна быць заўжды маладым.
Быць моцным, быць смелым,
Быць годным, быць жывым.