Чорныя дразды - Вольга Краўчуковіч

Опубликовано: 16 Март 2026
на канале: музончык
186
8

Восень сыпле ліст, краскамі мігціць
Жэмчуг у бяроз скарбамі ляжыць
Чорныя дразды, пераліваў звон
Сніцца-сніцца мне сон, чароўны сон

Прыпеў:
Чорныя дразды, дзе легенды гор
Паляцець завуць, рвуць мне душу, рвуць
I ляцяць да зор з белай пеляной
Чорныя дразды клічуць за сабой

Залаты ўбор казачны вісіць
Белы пух-туман каля ног ляжыць
У сіняве азёр каларыт карцін
Чорныя дразды кружаць ля рабін

Прыпеў:
Чорныя дразды, дзе легенды гор
Паляцець завуць, рвуць мне душу, рвуць
I ляцяць да зор з белай пеляной
Чорныя дразды клічуць за сабой

Пераліваў звон чорныя дразды
Iх цудоўны спеў як глыток вады
I ляціць душа, кветкі зацвілі
Быццам зноў вясна зладзіла масты

Прыпеў:
Чорныя дразды, там дзе скалы ўвысь
Паляцець завуць, рвуць мне душу, рвуць
I ляцяць да зор з белай пеляной
Чорныя дразды клічуць за сабой...

---
Музыка: Л.Багута
Словы: Барыс Асмалоўскі
Выконвае: Вольга Краўчуковіч, 2004 год
аўдыё-файл узят з сайта dkbelaz.by